Гісторыі і 10 гадоў Telegram

Чытаць арыгінальны допіс па-англійску
Гісторыі і 10 гадоў Telegram

Сёння Telegram святкуе свой дзясяты дзень нараджэння – і выпускае пакуль што найбольшае абнаўленне з усіх. За дзесяць гадоў мы дадалі ў праграму сотні новых магчымасцей, якімі цяпер карыстаюцца больш за 800 мільёнаў людзей. У гэтым абнаўленні мы запускаем гісторыі – з унікальным рэжымам падвоенай камеры, найдакладнейшымі наладамі прыватнасці, гнуткімі наладамі працягласці і шмат чым яшчэ.

Гісторыі Telegram

Гісторыі дазваляюць хутка перадаць момант з вашага жыцця і даведацца больш аб жыцці вашых сяброў – і цяпер яны даступныя ў Telegram.

Гэта была адна з тых рэчаў, якую нас часцей за ўсё прасілі зрабіць, за ўсю гісторыю прапаноў для Telegram – і мы некалькі месяцаў працавалі над тым, каб зрабіць гэты фармат інавацыйным і гнуткім. Гісторыі Telegram маюць усё, чаго вы ад іх чакаеце, і значна больш за тое таго, чаго яшчэ ніхто ніколі не рабіў.

Гісторыі паказваюцца ў спецыяльнай расцягваемай панэлі уверсе вашага экрана – так што вы ўсё яшчэ будзеце бачыць спіс вашых чатаў і папак у поўную даўжыню.

Падчас прагляду гісторыі вы можаце хутка абагуліць яе, адказаць аўтару асабіста, або пакінуць рэакцыю – націсніце, каб хутка пакінуць ♥️, або ўтрымлівайце, каб выбраць больш рэакцыі або карыстальніцкі эмодзі.

Прадвызначана вы бачыце гісторыі ад усіх вашых кантактаў на галоўнай старонцы – і вы можаце схаваць гісторыі ад пэўных кантактаў, калі перанясеце іх у свой архіў чатаў.

Падвоеная камера

Каб захапіць увесь абшар вашай гістарычнай падзеі, вы можаце весці запіс на пярэднюю і заднюю камеры вашай прылады адначасова – і вы можаце выбраць, куды накіруецца відэа з кожнай камеры, нават падчас запісу.

Стыкеры, месцазнаходжанні і подпісы

У гісторыях даступны магутны рэдактар медыя Telegram – што дазваляе вам дадаваць тэкст, малюнкі, стыкеры і пазначаць месцазнаходжанне. А калі вы хочаце растлумачыць пра тое, што адбываецца ў гісторыі, яшчэ падрабязней, то можаце дадаць подпіс – дзе можна адзначаць сяброў, пакідаць спасылкі або проста зрабіць доўгае тэкставае апісанне.

Вы можаце дадаць відарысы са сваёй галерэі – або скарыстацца пошукам, каб знайсці анімацыі і відарысы ў інтэрнэце.

Дакладныя налады прыватнасці

Размяшчаючы гісторыю, вы можаце выбраць адну з 4 налад прыватнасці: Усе, Мае кантакты, Блізкія сябры і Выбраныя кантакты. Кожная налада можа быць поўнасцю наладжана, што дазволіць вам уключаць або выключаць любых карыстальнікаў.

Можаце таксама вызначыць спіс тых карыстальнікаў, каму ніколі не будзе дазволена бачыць вашы гісторыі – каб ваша начальніца або бабуля не даведаліся аб вашых прыгодах. 😉

Дакладныя налады прыватнасці

Для яшчэ большай прыватнасці вы можаце забараніць здымкі экрана, каб тыя, хто праглядае вашы гісторыі, не маглі іх захоўваць або абагульваць.

Гісторыі ў профілі

Гісторыі могуць быць даступнымі па вашым выбары на працягу 6, 12, 24 або 48 гадзін. Вы таксама можаце размясціць іх у ваш профіль, і яны будуць уладкаваны ў шыкоўную сетку — каб любыя карыстальнікі, і тыя, якія даўно ў вашым спісе кантактаў, і тыя, з кім вы толькі пазнаёміліся, маглі бачыць выбраныя вамі моманты так доўга, як вам спатрэбіцца.

Цяпер, калі вы пазнаёміцеся з чалавекам праз Telegram, вы зможаце ўбачыць не толькі некалькі аватараў, але і яркія, захапляльныя моманты жыцця.

У кожнай размешчанай вамі гісторыі будуць асобныя налады прыватнасці – так што вы заўсёды зможаце вызначыць, якія з іх пэўныя карыстальнікі змогуць або не змогуць праглядаць.

Рэдагаванне гісторый

Telegram становіцца першай сацыяльнай сеткай у свеце, у якой вы можаце змяніць любы элемент у гісторыі ў любы момант – яе даступнасць для іншых, подпіс, стыкеры ці іншыя дастасаванні – без неабходнасці кожны раз выдаляць і размяшчаць яе нанава.

Каб адрэдагаваць гісторыю, адкрыйце яе з той прылады, з якой вы яе размясцілі, і націсніце ⋮ або ⋯ > Рэд. гісторыю.

Падрабязная статыстыка

Калі нехта адкрые вашу гісторыю, то трапіць у спіс тых, хто яе праглядзеў, бачны толькі вам – нешта накшталт пазнакі аб прачытанні.

Пасля таго, як вы размясцілі гісторыю, вы можаце адкрыць яе і ўбачыць спіс праглядаў – які можна адфільтраваць, каб убачыць, напрыклад, толькі вашы кантакты, ці адсартаваць так, каб зверху былі нядаўнія прагляды або спярша рэакцыі. А калі хочаце праверыць, ці бачыў яе пэўны карыстальнік, проста ўвядзіце яго імя ў поле пошуку.

Падрабязная статыстыка

Для пашыранай ананімнасці карыстальнікі Premium могуць уключыць рэжым нябачнасці – гэта выдаліць іх са спісу праглядаў усіх гісторый, якія былі прагледжаны імі за апошнія 5 хвілін, а таксама выключыць іх са спісу праглядаў тых гісторый, якія яны будуць глядзець на працягу наступных 25 хвілін.

…і шмат чаго яшчэ

Каб даведацца аб усіх магчымасцях гісторый, якія не ўмясціліся ў гэты артыкул, запрашаем да чытання нашага падрабязнага дапаможніка па гісторыях Telegram.

Дзякуем вам за гэтыя 10 цудоўных гадоў. Калі хочаце працягнуць святкаванне, то можаце пачытаць, што заснавальнік Telegram думае з гэтай нагоды 🎂

А мы пакуль, пад’ядаючы торт, ужо працуем над наступным абнаўленнем.


14 жніўня, 2023
Каманда Telegram

Іншыя навіны

개선된 비디오 및 그 외 다수

오늘 업데이트에서는 영상의 더 빠른 로딩, 더 나은 품질 및 새로운 속도 제어 기능, 마지막 편집 타임스탬프, 보낸 메시지에 미디어 첨부, 미니 앱의 증가된 제한, 개발자를 위한 새로운 수익화 옵션 등 다양한 기능이 추가되었습니다.
31 Кас, 2024

선물, 검증 플랫폼 및 기타

사용자들은 이제 친구들에게 선물을 보낼 수 있습니다: 선물의 수신자는 자신의 프로필 페이지에 선물을 표시하거나 별로 전환할 수 있습니다. 추가로, 텔레그램은 기업들이 고객의 전화번호를 인증할 수 있는 플랫폼을 출시했습니다: 이 새로운 인증 플랫폼은 사용자가 텔레그램을 통해 코드를 받아 전화번호를 쉽게 확인할 수 있게 하며…
5 Кас, 2024

스타 경품 및 기타

오늘 업데이트로 그룹과 채널은 경품 행사에서 Telegram Stars를 상품으로 사용할 수 있습니다. 또한, Telegram 브라우저에서 여는 모든 기사를 이제 Instant View로 변환할 수 있어 읽기 편리합니다.
6 Вер, 2024

슈퍼 채널, 스타 반응 및 구독

오늘은 텔레그램의 11주년입니다. 사용자가 콘텐츠 제작자를 지원할 수 있도록 하는 스타 반응 및 스타 구독, 봇 및 비즈니스 계정을 위한 유료 미디어, 그리고 관리자가 다른 채널이나 개인 프로필로 게시할 수 있는 새로운 텔레그램 채널 모드를 만나보세요.
14 Жні, 2024